Французская паліцыя прымяніла слёзатачывы газ для разгону дэманстрантаў у Парыжы

27 апреля 2017

Сёння ў горадзе прайшла акцыя супраць абаіх кандыдатаў, якія выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Яе ўдзельнікі, у асноўным школьнікі і студэнты, скандзіраваліі: "Ні Марын, ні Макрон, ні айчыны, ні гаспадара", грамілі вітрыны. Нагадаем, у нядзелю ў Францыі прайшоў першы тур выбараў кіраўніка дзяржавы. Да фінішнай прамой дабраліся цэнтрыст Эмануэль Макрон і ультраправая Марын Ле Пен. Другі тур - 7 мая.