Французская паліцыя пацвердзіла затрыманне парыжскага стралка

21 ноября 2013

ДНК выяўленага ў горадзе Буа-Каломб мужчыны супала з узорамі, сабранымі раней на месцы злачынства. Ужо ўстаноўленая яго асоба - гэта Абдэльхакім Дэхар, асуджаны яшчэ ў 90-я на 4 гады турмы па гучнай справе рэвалюцыйных анархістаў. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы, паводле слоў урачоў, у паўкаматозным стане. Меркавана, Дэхар прыняў вялікую дозу лекаў, каб пакончыць з сабою. Побач са злачынцам, якога знайшлі ў машыне на падземнай паркоўцы, быў знойдзены развітальны ліст. Пошукі парыжскага стралка вяліся з панядзелка. Тады ён учыніў страляніну ў рэдакцыі газеты Ліберасьён, цяжка раніўшы фатографа. Праз некаторы час зламыснік быў заўважаны ў Дэфансе, дзе тройчы стрэліў па банку Сасьетэ Жэнераль. Ніхто не пацярпеў, але ён захапіў у заложнікі мужчыну, якога пасля адпусціў у раёне Елісейскіх палёў.