12 мая 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага ўначы і раніцай да слабаўзбуранага на працягу астатняга часу сутак.

13 мая ў народным календары прысвятак Якуб. Прыкмячалі: на Якуба грэе люба. У гэты дзень займаліся прадказаннем надвор’я на лета: калі сонечна - чакаецца сухое лета, а калі воблачна - будзе дажджліва.

Ну а зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1999 годзе - больш за 5 градусаў марозу. А самы цёплы дзень у 1996-м - на станцыі Акцябр тэрмометры паказалі амаль 31,5 градуса цяпла.