Францужанкі скардзяцца на дамаганні гандляроў і мігрантаў

19 мая 2017

Жыхаркі парыжскага квартала, размешчанага ля знакамітай на ўвесь свет базілікі Сакрэ-Кёр, ужо працяглы час сутыкаюцца з праявамі фізічнай і вербальнай агрэсіі з боку нелегалаў. Многія жанчыны баяцца выходзіць на вуліцу і адпускаць дзяцей адных у школу. Некаторым прыйшлося перагледзець звыклыя маршруты перамяшчэння, іншыя нават змянілі гардэроб. Выходзіць увечары на вуліцы стала небяспечна. Мясцовыя дэпутаты ўжо паабяцалі разгледзець гэтае пытанне.