Фестываль лядовых скульптур адкрыўся ў Кітаі

8 января 2016

Горад лёду ў Харбіне. Самы вялікі ў свеце фестываль лядовых скульптур адкрыўся ў Кітаі. Убачыць унікальны горад, плошча якога амаль 70 гектараў, можна і днём, і ноччу да пачатку лютага. Каб пабудаваць гэтыя цудоўныя скульптуры, прафесіяналы зрасходавалі звыш трох соцень тысяч кубаметраў снегу і лёду. Сёлета ў Харбіне працуюць каманды скульптараў з 14-ці краін. Сярод іх ЗША, Расія, Італія, Іспанія і Манголія.