У 22:05 "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць трансляцыю святочнага канцэрта "З Новым годам, Беларусь!"

31 декабря 2018

Які Новы год без святочных тэлеперадач і, тым больш, без песень. Адразу пасля "Панарамы" ў 22:05 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць трансляцыю святочнага канцэрта "З Новым годам, Беларусь!". Музычнае папуры з беларускіх хітоў - настальгічных і сучасных. Месца сустрэчы - Макаёнка, 9 - самая вялікая студыя Белтэлерадыёкампаніі. Канцэрт прысвяцілі тэме малой радзімы. Такім чынам, маштабна аб невялікім, але самым галоўным за пару гадзін да Новага года. Не прапусціце.