Народнае шоу "Я магу!" сёння а 19 гадзіне на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

11 апреля 2015
Перамяшчэнне прадметаў сілай думкі, крадзеж з узломам сейфа ў танцавальных па і нават салон прыгажосці прама на сцэне праекта "Я магу!". 11-ы паўфінал народнага шоу сёння вечарам а 19 гадзіне пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". За месца ў фінале (а іх засталося ўсяго 4) пазмагаюцца самародкі з усіх куткоў краіны. Ужо па традыцыі аб старце прыёму галасоў аб'явіць вядучы "Панарамы". Падтрымаць упадабанага паўфіналіста можна, патэлефанаваўшы або адправіўшы СМС.