Эйфелеву вежу зноў адкрылі для турыстаў

23 мая 2015
Галоўную французскую славутасць закрывалі для наведвальнікаў напярэдадні. Прычынай паслужыў пратэст персаналу супраць кішэнных злодзеяў. Такім чынам работнікі комплексу выказвалі нездаволенасць колькасцю крадзяжоў, якім падвяргаюцца турысты ў наваколлях вежы. Мітынгоўцы патрабавалі ад уладаў афіцыйных гарантый у тым, што будуць прынятыя доўгатэрміновыя і эфектыўныя меры. Нагадаем, што ў 2013 годзе па той жа прычыне быў закрыты і парыжскі Луўр.