Чэмпіёны і прызёры Гульняў у Рыа зараз і на паштовых марках

30 ноября 2016

Унікальныя маркі з выявамі чэмпіёнаў і прызёраў Гульняў у Рыа паступілі ў продаж. Маркі выпушчаныя двума блокамі, прысвечанымі Алімпіядзе і Паралімпіядзе, усяго іх 30 000. Дызайнеры выкарысталі самыя яркія фрагменты Гульняў. На адной з іх, да прыкладу, фатаграфія першага беларускага алімпійскага чэмпіёна ў скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова і кадр яго залатога выступлення. На іншай сабраныя ўсе сярэбраныя прызёры Гульняў. Алімпійскія маркі Рыа - гэта не толькі ўнікальны экзэмпляр калекцыі, але і спосаб чарговы раз распавесці свету пра беларускіх трыумфатараў бразільскіх Гульняў.

На кожным блоку - эмблема Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Свая ступень абароны ёсць і ў кожнай маркі. А наклеіць яе можна на спецыяльны канверт з лагатыпам ХХХІ Алімпійскіх гульняў. Ён атрымаў назву "Першы дзень". Адзначым, пакуль нашы алімпійцы змагаліся ў Рыа за ўзнагароды, у Беларусі іх балельшчыкі пісалі пажаданні і словы падтрымкі. Самыя шчырыя - іх апынулася больш за 200 - арганізатары конкурсу "Будзь разам з камандай!" адпраўлялі ў Бразілію, дзе за іх галасавалі спартсмены. Па выніках такога галасавання пераможцам конкурсу стаў Ілья Волчак.