У Беларусі на тры калоніі агульнага рэжыму стане менш

4 июня 2014
Гэтыя ўстановы стануць лячэбна-працоўнымі лагерамі. Так, у Магілёве пачалася рэарганізацыя выпраўленчай калоніі №19 - на яе месцы будзе ЛПП для мужчын. У вобласці на такое лячэнне ўжо чарга з васьмісот чалавек. Пераразмеркаванне закране і 53-ю ўстанову адкрытага тыпу ў Бабруйску.

Зараз у сценах магілёўскай калоніі - рамонт. На рэарганізацыю калоніі пад ЛПП пойдзе ад аднаго да трох месяцаў.