Еўрасаюзу неабходна ствараць уласную армію

18 ноября 2015

Як сёння ў Бруселі заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер - Еўрасаюзу неабходна ствараць уласную армію. "Я гаварыў, што выступаю за еўрапейскую армію, і быў раскрытыкаваны. Зараз гэта відавочна", - сказаў ён. Жан-Клод Юнкер таксама адзначыў, што тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" з'яўляецца ворагам нумар адзін для Еўропы.