Еўропа змякчае каранцінныя меры

19 мая 2020
Еўропа робіць усё магчымае, каб удыхнуць жыццё ў эканоміку. Чарговая фаза выхаду з каранціну пачалася ў Партугаліі. У краіне часткова адкрыліся кафэ і рэстараны. Працуюць музеі. Абмежаванні былі ўведзены партугальскімі ўладамі ў канцы сакавіка ў сувязі з успышкай COVID-19. У краіне памерлі  больш  за 1 200 чалавек, заразіліся  амаль 30 тысяч. 

У Іспаніі для выхаду з ізаляцыі  ўрадам распрацавана чатырохступеньчатая сістэма. Аслабленне каранцінных мер у рэгіёнах адбываецца з рознай хуткасцю, якая залежыць ад агульнай эпідэмічнай сітуацыі. Іспанія застаецца на  трэцім месцы ў свеце па колькасці тых, хто  заразіўся каранавірусам - амаль 280 тысяч чалавек.

У Францыі на ўрокі пайшлі вучні сярэдніх школ. Згодна з планам французскага Міністэрства адукацыі, з 25 мая ўсе без выключэння школьнікі павінны атрымаць магчымасць вярнуцца да вочнага навучання.

У Ірландыі ўрад таксама аслабляе  каранцінныя меры. У краіне адкрыты  многія  магазіны і садовыя цэнтры.