Еўракамісія распачала працэдуру ўвядзення небывалых санкцый супраць Польшчы

21 декабря 2017
У ЕС лічаць, што Варшава адышла ад дэмакратычных норм у выніку праведзенай судовай рэформы. Брусель даў тры месяцы, каб змяніць судовае заканадаўства. Кіруючая партыя Польшчы заве рашэнне палітычным. Там лічаць, што санкцыі - помста за адмову прымаць мігрантаў. Калі санкцыі будуць уведзеныя, то рэспубліка можа пазбавіцца права голасу ў Савеце ЕС.