Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні"

16 апреля 2020
Магчымасцяў купіць кватэру, у тым ліку і на другасным рынку, а таксама дом зараз стане больш. Прэзідэнт сёння падпісаў Указ "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні". Згодна з дакументам, банк зможа спаганяць на прадмет іпатэкі толькі тады, калі адначасова будуць парушаны дзве ўмовы дагавора: запазычанасць больш за 10 % ад сумы крэдыту, а пратэрміноўка па асноўным доўгу і працэнтах - больш за 3 месяцы. Але тыя, хто служаць у арміі, могуць разлічваць на адтэрміноўку па выплатах. Новы механізм накіраваны на стымуляванне банкаў больш актыўна выкарыстоўваць новы механізм - іпатэку.