Адразу дзве кампаніі браканьераў затрымалі абаронцы флоры і фаўны

19 мая 2015

У першым выпадку супрацоўнікі прыродааховы сустрэлі трох парушальнікаў, якія лавілі рыбу электравудай. Час і месца для свайго занятку парушальнікі выбралі асаблівыя. Падчас нерасту мужчыны рыбачылі ў зоне адчужэння. У выніку ўся кампанія была затрыманая. Аператыўнікі канфіскавалі амаль 10 кілаграмаў улову. Акрамя шматмільённага штрафу, браканьерам пагражае і крымінальная адказнасць.

Вольга Грамовіч, прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Калі ўзяць гэтую колькасць рыбы, больш за 200 асобін, плюс дадаць, што быў незаконны спосаб здабычы з дапамогай электравуды, плюс у зоне адчужэння, там дзе рыбалоўства зусім забароненае, атрымліваецца вялікая сума ўрону, які прыйдзецца пакрыць парушальнікам – больш як 300 мільёнаў".

Яшчэ адну кампанію браканьераў затрымалі ў Ляхавіцкім раёне. Трое мясцовых жыхароў вырашылі незаконна папаляваць на лася. Адзін з парушальнікаў быў узяты з доказамі злачынства, пазней праваахоўнікам удалося адшукаць і яго напарніка. Зараз вартавыя парадку ў пошуках трэцяга браканьера. Ён уцёк з месца злачынства.