Яшчэ адно землетрасенне магнітудай 5,1 адбылося ля ўзбярэжжа Чылі

18 сентября 2015

Стыхія скалынула ціхаакіянскае ўзбярэжжа літаральна некалькі гадзін таму. Даных аб магчымых ахвярах і разбурэннях пакуль няма. Тым часам, колькасць загінуўшых ва ўчарашнім землетрасенні ў Чылі ўзрасла да дзесяці чалавек. У краіне захоўваецца рэжым надзвычайнага становішча. Дзясяткі тысяч дамоў застаюцца без электрычнасці. Насельніцтву дапамагае армія. Тым часам, у Японіі з-за землетрасення галоўнае метэаўпраўленне абвясціла аб пагрозе цунамі.