ЕС выдзяляе 540 мільярдаў еўра на праграму па аднаўленні эканомікі

24 апреля 2020
Праўда, для таго, каб сфарміраваць адпаведны фонд, дзяржавам Саюза прыйдзецца павялічыць свае ўзносы  ў бюджэт арганізацыі да 2 % ВУП. Рэалізацыя праграмы надзвычайных эканамічных мер пачнецца 1  чэрвеня. Адной з галоўных яе мэтаў стане падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, запуск прамысловых прадпрыемстваў, а таксама абарона найбольш пацярпелых ад крызісу галін і сацыяльных груп. На сённяшні дзень  на пераадоленне крызісу ЕС ужо патраціў каля 3,5 трыльёна еўра.