Эндзі Коўлсан адправіцца ў турму

25 июня 2014

У Вялікабрытаніі пастаўлена кропка ў гучным скандале вакол праслухоўвання мабільных тэлефонаў. Былы галоўны рэдактар News of the World, экс-памочнік прэм'ер-міністра Кэмерана Эндзі Коўлсан адправіцца ў турму. Такі вердыкт вынеслі прысяжныя. Мера пакарання будзе аб'яўлена пазней. Яго папярэдніца ў крэсле галоўнага рэдактара папулярнага таблоіда Рэбека Брукс была апраўданая па ўсіх пунктах абвінавачанняў. Тры гады таму незаконныя метады, якімі журналісты выдання здабывалі інфармацыю, абурылі Вялікабрытанію. Газету закрылі, але гэта не перашкодзіла Кэмерану ўзяць Коўлсана на працу на Даўніг-стрыт. Праўда, пасля прэм'ер заявіў, што гэта было памылкай.