Ступень гатоўнасці другой узлётна-пасадачнай паласы складае 90 %

17 сентября 2018

Ад касмічных падарожжаў да трансатлантычных авіяпералётаў. Ступень гатоўнасці другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце складае 90 %. Як расказалі нашаму каналу, усе работы на аб'екце выйшлі на фінішную прамую. Заканчваецца пастаўка святлосігнальнага, радыётэхнічнага і метэаралагічнага спецабсталявання. У найбліжэйшы час пачнецца мантаж і пройдзе абследаванне паласы з паветра.

Нагадаем, у красавіку 2014 года Прэзідэнт азнаёміўся з першым этапам рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта. Неўзабаве дзякуючы ўказу Кіраўніка дзяржавы інвестпраект атрымаў новага генпадрадчыка і крыніцу фінансавання ў асобе Банка развіцця.

Адзначым, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы сваімі сіламі паспрыяла зніжэнню кошту праекта ў 3 разы (з 600 да 200 мільёнаў долараў). Дагэтуль праектам цікавіліся партнёры з Азіі. І самы галоўны вынік - перспектыўнае пераўвасабленне Нацыянальнага аэрапорта ў міжнародны транзітны хаб. Гэта ўласныя трансатлантычныя пералёты і іншыя вельмі прывабныя прагнозы для ўсёй авіягаліны краіны.

Дзень здачы аб'екта намечаны на 7 Лістапада. Здымачная група Агенцтва тэленавін першымі з журналістаў наведала аб’ект, які будуецца, і даведалася, як рэалізуецца маштабны праект, што знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта.