Экстранная нарада Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

7 августа 2014

У Жэневе сёння праходзіць экстранная нарада Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па сітуацыі вакол успышкі ліхаманкі Эбола. Спецыялісты вырашаюць, як змагацца з эпідэміяй у Заходняй Афрыцы. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў набліжаецца да тысячы. У Ліберыі сёння ўведзенае надзвычайнае становішча. У суседняй з ёй Сьера-Леоне надзвычайны рэжым быў уведзены 31 ліпеня.