Экстранная пасадка на Гаваях. Больш як 30 пасажыраў пацярпелі з-за турбулентнасці

12 июля 2019

Надзвычайнае здраэнне ў небе. Каля 40 пасажыраў самалёта, які ляцеў з Таронта ў Сідней, пацярпелі ад моцнай турбулентнасці. З іх больш як 30 былі дастаўленыя ў бальніцу Ганалулу, пасля таго, як лайнер авіякампаніі Air Canada вымушана сеў на Гаваях. У асноўным у людзей  удары галавы, шыі, спіны, пашкоджанні канечнасцяў. Сярод пацярпелых  дзеці і пажылыя людзі. Усяго на борце "боінга" знаходзілася 269 пасажыраў.