Сёння ў Чорным моры стартавалі ваенна-марскія вучэнні флатоў краін - членаў НАТА

9 марта 2015

У манеўрах прымуць удзел караблі ЗША, Італіі, Германіі, Канады, Турцыі, Балгарыі і Румыніі. Як паведамляецца, вучэнні прадугледжваюць адпрацоўку дзеянняў па супрацьпаветранай абароне, барацьбе з падлодкамі праціўніка, а таксама адлюстраванні атак малых плавальных суднаў. Раней у расійскім МЗС назвалі заход караблёў НАТА ў Чорнае мора "правакацыяй, якая не дадае стабільнасці і ўпэўненасці ў тым, што мірны працэс ва Украіне будзе паскарацца". Між тым у балгарскай сталіцы прайшлі акцыі пратэсту. Грамадзяне, якія сабраліся ў цэнтры Сафіі, выступілі супраць агрэсіўнай палітыкі Паўночнаатлантычнага альянсу ў рэгіёне і карупцыі ва ўласным урадзе.