Экс-прэм'ер-міністр Італіі пакінуў пасаду сакратара Дэмакратычнай партыі

6 марта 2018

Экс-прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы пакінуў пасаду сакратара Дэмакратычнай партыі. Аб гэтым ён заявіў пасля паражэння яго альянсу на парламенцкіх выбараў. Новага лідара дэмакраты абяруць на аснове праймерыз. Сам Рэнцы мае намер засяродзіцца на працы сенатарам, якім ён быў абраны на ўчастку ў Фларэнцыі. Нагадаем, лідарам нядзельнага галасавання стаў "Рух пяці зорак", які заручыўся падтрымкай прыкладна 32 з паловай працэнтаў выбаршчыкаў. Партыя Сільвіа Берлусконі "Наперад, Італія" размясцілася толькі на чацвёртым месцы.