Егіпет спрабуе вярнуць турыстаў

20 августа 2013

Улады падлічваюць страты і ідуць на крайнія меры, заклікаючы ўрады еўрапейскіх краін адклікаць рэкамендацыі турыстам не наведваць егіпецкія курорты. Сёння міністр турызму Егіпта прапанаваў краінам, якія асцерагаюцца за сваіх грамадзян, накіраваць экспертаў на курорты для ацэнкі сітуацыі. Некаторыя турысты ўжо сутыкнуліся з цяжкасцямі пры вяртанні дадому. У прыватнасці, група польскіх грамадзян не змагла дабрацца да аэрапорта. У ноч на аўторак памылкова супрацоўнікамі сіл бяспекі Егіпта быў застрэлены яшчэ адзін журналіст - супрацоўнік мясцовай газеты. Сёння з'явілася паведамленне і аб арышце духоўнага настаўніка арганізацыі Браты-мусульмане, якая выступае ў падтрымку экс-прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі. Усё гэта толькі пагаршае становішча. Германія, Вялікабрытанія, Бельгія і Швецыя ў спісе тых, хто раіць сваім суайчыннікам устрымацца ад паездак у Краіну пірамід. Усё больш рэйсаў еўрапейскіх авіякампаній ажыццяўляецца ў кірунку Егіпта толькі для таго, каб забраць турыстаў і адвезці іх дадому.