Егіпет ператварыўся ў рай для марадзёраў

29 августа 2013

Егіпет - турыстычны рай - зусім нядаўна ператварыўся ў рай для марадзёраў. Недалёка ад Каіра абрабаваны найбуйнейшы музей старажытнасцяў. Знікла больш за палову калекцыі - каля 500 экспанатаў, гэта ў 10 разоў больш, чым пры нападзе на Каірскі музей у лютым 2011. Рабаўнікі забралі ў асноўным дробныя прадметы: залатыя манеты, каштоўнасці, статуэткі. З буйнымі экспанатамі распраўляліся на месцы - узламаны саркафагі, дзве муміі спаленыя, пабітыя рытуальныя маскі і гліняны посуд.