Першую тону кавуноў сабралі ў Смалявіцкім раёне

15 июля 2022

Экзотыка на беларускіх палетках! У Смалявіцкім раёне сабралі першы ўраджай кавуноў. Гэта вопыт сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" па вырошчванні бахчавых ў цяпліцах. Да гэтага былі ўдалыя эксперыменты з лімонамі і буякамі. І вось першая партыя ўраджаю - больш за тону. Ягады ў асноўным па 10 кілаграмаў і цяжэйшыя. Мякаць салодкая з яркім цукрыстым смакам. Цяплічныя ўмовы з мікракліматам і тэмпературай каля 40 градусаў пры наяўнасці інтэнсіўнага сонца дазваляюць здымаць ураджай у Беларусі нават у пачатку ліпеня. 

І сёння ж той выпадак, калі адна ягада сустрэлася з другой. Кавуны з цяплічнага камбіната прывезлі ў "Вішню". Так называецца адна з малочна-таварных ферм сельгаспрадпрыемства. Кавуны ўласнай вытворчасці сталі прыемным бонусам да абедзеннага перапынку.

Пакуль набыць беларускія кавуны можна толькі ў гандлі самога сельгаспрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. У гэтым сезоне тут плануюць сабраць да 10 тон салодкай ягады.