Джэтман ажыццявіў захапляльны палёт над гарой Фудзіяма

6 ноября 2013

54-гадовы лётчык-вынаходнік Іў Росі са Швейцарыі, вядомы ўсяму свету як Джэтман, ажыццявіў захапляльны палёт над гарой Фудзіяма ў Японіі. Надзеўшы знакаміты карбонава-кеўларавы касцюм з чатырма рэактыўнымі рухавікамі, у палёце ён развіў хуткасць больш за 200 кіламетраў за гадзіну. За тыдзень Росі дзевяць разоў праляцеў над вулканам, які зусім нядаўна быў прызнаны аб'ектам сусветнай спадчыны. На рахунку швейцарскага экстрэмала - дзясяткі падобных палётаў. Раней ён пакарыў праліў Ла-Манш, Вялікі каньён і швейцарскія Альпы.