Двое баевікоў ліквідаваныя ва Уладзімірскай вобласці

22 мая 2019

Падчас перамоў ім прапанавалі скласці зброю і здацца - у адказ яны адкрылі агонь па сілавіках і былі знішчаныя ў перастрэлцы. Аперацыя праходзіла на ўскраіне горада Кальчугіна. Паводле аператыўных даных, зламыснікі рыхтавалі тэракт у месцы масавага згуртавання людзей. Асобы падазроных устаноўленыя.