Тэракт ля хрысціянскай царквы на паўночным захадзе Пакістана

22 сентября 2013

60 загінуўшых, больш за 120 параненых. Сярод ахвяраў ёсць жанчыны і дзеці. Усяго нядзельную службу ў храме наведалі каля 700 чалавек. Напад учынілі два смяротнікі. Выбух прагрымеў у той момант, калі вернікі выходзілі з царквы. Кіраўнік урада Пакістана асудзіў тэракт і выказаў сваю салідарнасць сваякам загінуўшых.