Дзве траціны вылетаў з парыжскага аэрапорта Арлі адмененыя

9 апреля 2015

У Францыі працягваецца забастоўка авіядыспетчараў. Дзве траціны вылетаў з парыжскага аэрапорта Арлі адмененыя. Авіякампанія Ryanair заявіла аб адмене больш як 250 рэйсаў, прычым сёння гэтая лічба можа павялічыцца. Другую хвалю забастовак запланавалі на 16-18 красавіка, а трэцюю - на пачатак мая. Авіяпасажырам настойліва рэкамендуюць загадзя ўдакладняць інфармацыю наконт сваіх рэйсаў. У першую чаргу гэта датычыцца тых, хто прылятае ў Францыю або ляціць з краіны, а таксама накіроўваецца стыковачнымі рэйсамі.