Два вядомыя журналісты страцілі працу ў ЗША з-за абвінавачанняў у дамаганнях

21 ноября 2017

Лаўрэат "Эмі" Чарлі Роўз быў адхілены ад эфіру на канале Сі-бі-эс. Паказы яго шоу прыпынілі таксама каналы Пі-бі-эс і "Блумберг". 75-гадовага Роўза абвінавацілі ў дамаганнях да васьмі жанчын. Усе яны былі супрацоўніцамі яго шоу або спрабавалі атрымаць там месца.

Тым часам, газета "Нью-Ёрк Таймс" адхіліла ад працы аднаго са сваіх вядучых журналістаў Глена Траша. Былы калега заявіла, што ён прыставаў да яе ў адным з бараў. 50-гадовы Траш папрасіў прабачэння, але адзначыў, што дзейнічаў па ўзаемнай згодзе.