Два чалавекі загінулі ў Кліўлендзе, штат Агая

27 марта 2017

Страляніна не спыняецца ў Амерыцы. Гэтым разам два чалавекі загінулі ў Кліўлендзе, штат Агая. Падрабязнасці здарэння паліцыя пакуль не раскрывае. Аднак вядома, што ў выніку інцыдэнту агнястрэльныя раненні атрымалі чатыры чалавекі. Двое з іх пазней памёрлі ў бальніцы. Гэта маладыя людзі 17 і 19 гадоў. Нагадаем, раней стала вядома пра страляніну ў начным клубе ў Цынцынаці. Таксама ў штаце Агая. Загінуў адзін чалавек. Яшчэ 15 параненыя.