Доступ турыстаў да маўзалея Тадж-Махал у Агры будзе абмежаваны

3 января 2018

Доступ турыстаў да аднаго з самых знакамітых архітэктурных помнікаў свету - маўзалея Тадж-Махал у Агры - будзе абмежаваны. Пакуль прыкладна ўдвая: да 40 тысяч чалавек за дзень. Забарона закране толькі наведвальнікаў-індыйцаў. Іх большасць з больш чым шасці з паловай мільёнаў чалавек за год. І плацяць яны за ўваход 60 цэнтаў, у той час як іншаземцы 16 долараў. Рашэнне павінна забяспечыць захаванасць маўзалея, пабудаванага з белага мармуру.