Датэрміновыя выбары ў парламент Украіны пройдуць 21 або 28 ліпеня

21 мая 2019

Датэрміновыя выбары ў парламент Украіны пройдуць 21 або 28 ліпеня - канчатковая дата залежыць ад дня афіцыйнай публікацыі ўказа. Паводле Канстытуцыі Украіны, рашэнне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай рады прымаецца прэзідэнтам пасля кансультацый з кіраўнікамі фракцый, пасля роспуск магчымы праз 60 дзён. Тэрмін чакання мінае апоўначы 21 ліпеня. Апроч кансультацый аб роспуску Рады, сёння ў Кіеве прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман правёў перамовы з МВФ. На парадку дня - новы транш на 500 мільёнаў еўра.