Дональд Трамп пацвердзіў намеры працягнуць гандлёвую вайну супраць Кітая

27 сентября 2018

Дональд Трамп чарговы раз пацвердзіў свае намеры працягнуць гандлёвую вайну супраць Кітая. Пра гэта гаспадар Белага дома заявіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. Трамп падкрэсліў, што Кітай умешваецца ў будучыя амерыканскія выбары. Але галоўнай тэмай пасяджэння было нераспаўсюджанне зброі масавага знішчэння. Міністры Расіі, Турцыі і Ірана падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў сірыйскай правінцыі Ідліб. І падкрэслілі важнасць паскарэння фарміравання і запуску сірыйскага Канстытуцыйнага камітэта, які дазволіць сірыйцам самім вызначаць сваю будучыню. Вельмі здзівіў журналістаў Дональд Трамп, які заявіў, што даведаўся пра існаванне Ідліба ўсяго месяц таму. Ён таксама звярнуўся з заклікам праводзіць супраць тэрарыстаў толькі асобныя аперацыі. На палях саміта амерыканскі лідар сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. Мэй і Трамп абмеркавалі падпісанне гандлёвага пагаднення пасля выхаду Брытаніі з ЕС.