Фестываль нацыянальных культур у Гродне сустрэў беларусаў замежжа

3 июня 2022

Фестываль нацыянальных культур сустрэў беларусаў замежжа. Так, у Гродна прыбыло Беларускае таварыства "Прамень" з Рыгі - першае такое аб'яднанне, створанае ў Латвіі. Пры актыўным удзеле рыжскай дыяспары з'явіліся таксама беларускія таварыствы ў гарадах Лудза, Краслаў, Рэзэкнэ, Екабпілс і іншых. Таксама прыбыла рэгіянальная грамадская арганізацыя "Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Санкт-Пецярбурга". Прадстаўнікоў аб'яднанняў узнагародзілі нагрудным знакам і ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі. 

Сёлета Гродна наведаюць прадстаўнікі больш як 30 нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі. На 17 падворках фестывалю яны прадэманструюць сваю культуру, касцюмы, кухню і рамеснае майстэрства. Дарэчы, упершыню прымуць удзел манголы. У цэлым, чакаецца, што фестываль наведаюць больш за 800 дэлегатаў.