Дональд Трамп назваў Абаму горшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША

3 августа 2016

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп зноў у цэнтры скандалу. Эксцэнтрычны мільярдэр назваў дзеючага амерыканскага лідара горшым прэзідэнтам за ўсю гісторыю краіны. Гэта ён напісаў у сваім Twitter. Дасталася і саперніцы Трампа па прэзідэнцкай гонцы Хілары Клінтан. Абодва дэмакраты, Абама і экс-першая лэдзі, на яго думку, дэстабілізавалі міжнароднае становішча сваёй знешняй палітыкай. Адзначым, непахвальныя выказванні мільярдэра сталі адказам на заяву Абамы аб тым, што Дональд Трамп няздольны выконваць абавязкі прэзідэнта краіны.