Дачку караля Іспаніі падазраюць у карупцыі

4 апреля 2013

У найбліжэйшы час прынцэсу Крысціну  дапытаюць  па факце растраты дзяржаўных сродкаў. Яе мужа паліцыя ўжо абвінаваціла ў арганізацыі фіктыўных фірм, на рахункі якіх і пераводзіліся бюджэтныя грошы. На гэты момант пракурор патрабуе для яго чатыры гады турмы. Аднак гэты тэрмін могуць скараціць, калі герцаг прызнае сваю віну і пакрые  страты. Ці будуць якія-небудзь абвінавачанні прад'яўляць прынцэсе, пакуль невядома. Судовае пасяджэнне прызначанае на 27 красавіка.