Да 85-ай цырымоніі ўручэння прэміі Оскар - застаюцца лічаныя дні

21 февраля 2013
Паліцыя перакрыла Галівудскі бульвар, дзе ўжо пачалі рассцілаць чырвоную дывановую дарожку. Тым часам завяршылася галасаванне кінаакадэмікаў, па выніках якога і вызначаць лаўрэатаў у 24 намінацыях. Імёны пераможцаў запячатаюць у канверты і раскрыюць толькі падчас цырымоніі. Фаварытам у гонцы за галоўную ўзнагароду - званне Лепшы фільм года - крытыкі называюць фільм Бена Афлека Аперацыя Арго.