Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ апублікаваў даклад аб становішчы дзяцей у Нігерыі

14 апреля 2015

Ён прымеркаваны да гадавіны выкрадання больш чым 200 школьніц у красавіку мінулага года. Паводле апошніх звестак, каля 800 тысяч дзяцей у Нігерыі былі вымушаны пакінуць свае дамы ў зоне канфлікту з ісламісцкай групоўкай "Бако харам". Гэта значыць лік дзяцей-уцекачоў у краіне за год вырас удвая. Шматлікія нігерыйскія дзеці бягуць ад насілля ў такія краіны, як Чад або Камерун.