У Данецку з-за павышэння канцэнтрацыі газу часова прыпыненыя пошукава-выратавальныя працы

4 марта 2015

У Данецку з-за павышэння канцэнтрацыі газу часова прыпыненыя пошукава-выратавальныя працы на месцы выбуху ў шахце імя Засядзькі. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі прафсаюза шахцёраў. На гэтую хвіліну вядома, што лік ахвяраў дасягнуў 10 чалавек, 16 гарнякоў шпіталяваныя, лёс 23 невядомы. Аб гэтым паведамляе “РИА-Новости” са спасылкай на прадстаўніка Данецкай абласной адміністрацыі. Нагадаем, выбух на шахце адбыўся раніцай. У момант трагедыі пад зямлёй знаходзіліся 230 чалавек, 198 шахцёраў былі паднятыя на паверхню неўзабаве пасля інцыдэнту. Паводле папярэдняй інфармацыі МНС самаабвешчанай ДНР, прычына выбуху - выкід метану.