Дзіцяня гіганцкай панды паказалі наведвальнікам заапарка ў Вашынгтоне

18 января 2016

Дзіцяня гіганцкай панды ўпершыню паказалі наведвальнікам у Нацыянальным заапарку Вашынгтона. Бэй Бэй з'явіўся на свет ў жніўні мінулага года. Агледзіны, на якія ўжо з раніцы сабраліся сотні дзяцей і дарослых, адбыліся ў зачыненым памяшканні, дзе зараз знаходзіцца бамбукавае медзведзяня. Выпускаць яго на вуліцу амерыканскія спецыялісты пакуль не вырашаюцца. Паводле яго слоў, пяцімесячная панда адчувае сябе выдатна і важыць ужо 12 кілаграмаў. Імя ёй далі першыя лэдзі ЗША і Кітая, якія пабывалі ў заапарку падчас візіту ў Вашынгтон старшыні КНР Сі Цзіньпіна. З кітайскага Бэй Бэй перакладаецца як "скарб", "каштоўнасць".