Cпецслужбы ЗША працягваюць вывучаць акалічнасці масавага забойства

14 июня 2016

У амерыканскіх штатах Фларыда і Паўднёвая Караліна стаяць у шматгадзінных чэргах тыя, хто жадае здаць кроў для ахвяр стральбы ў Арланда. Жыхары разумеюць, што столькі крыві не спатрэбіцца, але для іх важна выказаць падтрымку. Людзі нясуць таксама прадукты і ваду для паліцэйскіх, якія ахоўваюць раён ля клуба, дзе адбылася стральба.

Між тым спецслужбы ЗША працягваюць вывучаць акалічнасці масавага забойства. Супрацоўнікі ФБР праверылі камп'ютар і тэлефон стралка, але ніякай інфармацыі наконт яго прыналежнасці да экстрэмістаў не знойдзена. Як паведамлялася, 29-гадовы Амар Мацін мог трапіць пад уплыў радыкальнага ісламу праз Інтэрнэт. Яго тройчы выклікалі ў ФБР на допыт. Нагадаем, падчас нядзельнай атакі загінулі 49 чалавек. Целы ўжо апазнаныя, 53 чалавекі пацярпелі. Пяцёра ў цяжкім стане.