Сітуацыя на Далёкім Усходзе Расіі застаецца складанай

6 сентября 2013

Падтопленыя амаль 70 населеных пунктаў, з небяспечных месцаў эвакуіраваныя больш за 4 тысячы чалавек. Каля Камсамольска-на-Амуры ўзровень вады перавысіў 8 метраў 60 сантыментаў. Пік паводкі тут, згодна з прагнозамі, прыпадзе на 11-15 верасня, чакаецца, што Амур дасягне адзнакі амаль 10 метраў, магчыма, прыйдзецца эвакуіраваць каля 30 тысяч чалавек. А вось каля Хабараўска вада, няхай і паволі, але ідзе на спад. Губернатар Амурскай вобласці ацаніў урон ад адной з самых разбуральных паводак у гісторыі Расіі ў паўмільярда долараў.