Цудоўнае выратаванне ў Аргенціне

18 октября 2019

Кадры з Аргенціны. Там у сталічным метро жанчына ўпала на рэйкі. Яе выпадкова саштурхнуў мужчына, які  стаяў побач і раптам страціў прытомнасць. Усё адбылося за лічаныя секунды да з'яўлення цягніка. На шчасце, пасажыры на пероне не разгубіліся. Яны сталі бурна сігналізаваць машыністу. Цягнік спыніўся за некалькі метраў ад жанчыны.