Надзвычайнае здарэнне ў Польшчы. Ёсць пацярпелыя

3 февраля 2018

На трасе А-2, недалёка ад горада Коніна, дальнабойшчык на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў пункт аплаты дарог. Пацярпелі 10 чалавек, 5 шпіталізаваныя. На відэа з камер назірання відаць, як фура праносіцца праз прапускны пункт, зносіць на сваім шляху транспартныя сродкі. Рух быў заблакіраваны 4 гадзіны. Як паведамілі ў паліцыі, вадзіцель быў у моцным алкагольным ап'яненні.