Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Новага Арлеана

21 марта 2015

Узброены мачэтэ мужчына паспрабаваў прарвацца ў зону бяспекі паветранай гавані. Яму ўдалося параніць трох чалавек. Абясшкодзілі зламысніка выстраламі з пісталета - агонь адкрыў адзін з ахоўнікаў аэрапорта. Мужчына, які нападаў, - таксіст Рычард Уайт. На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі ФБР і мясцовая паліцыя. Вылет некалькіх рэйсаў быў затрыманы, пасажыры, якія прыбывалі, заставаліся ў самалётах даўжэй, чым звычайна.