Чартар з беларусамі з Унукава прыляцеў у Мінск

20 марта 2020
Беларускія турысты, якія захраснулі ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Унукава, дабраліся дамоў. Дыпламаты дамовіліся аб выключэнні. Пасля паўдня спецыяльна арганізаваны рэйс  Белавія  даставіў нашых суайчыннікаў  у Мінск. Амаль палова   з іх правяла больш чым суткі ў чаканні. У многіх водпуск быў перарваны, яшчэ не паспеўшы пачацца. 


За мяжой знаходзяцца 8 тыс. беларусаў

Дабрацца транзітам праз Маскву (пакуль закрыты межы)  можна толькі праз аэрапорты Шарамецьева і Дамадзедава. Зараз за мяжой, паводле інфармацыі МЗС,  застаюцца каля 8 тысяч беларусаў.