Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце нарвежскага горада Мос

16 мая 2016

З-за пагрозы бяспекі быў адменены вылет лайнера ў брытанскі Манчэстэр. Прычынай інцыдэнту сталі дзіўныя паводзіны двух пасажыраў, адзін з якіх у сварцы ўзгадаў слова "бомба". Пасля чаго капітан паветранага судна вырашыў эвакуіраваць самалёт. Падазроныя затрыманы і дапытаны. Адзін з арыштаваных - брытанец, другі - грамадзянін Шры-Ланкі. Сапёры падазроных прыстасаванняў на борце не выявілі. Пасажырам падалі для вылету іншы рэйс. У паліцыі адзначылі, што так уважліва паставіліся да інцыдэнту, у тым ліку, з-за падзей, якія адбыліся раней у Манчэстэры.