Члены МАГАТЭ сабраліся сёння на экстраннае пасяджэнне па Іране

10 июля 2019

Савет кіраўнікоў арганізацыі ў закрытым рэжыме абмяркоўвае ядзерную праграму Ісламскай Рэспублікі. Тэгеран раней папярэдзіў, што здымае з сябе абмежаванне па ступені ўзбагачэння ўрану. У далейшым ён можа перагледзець і іншыя ўмовы ядзернай дамовы, аб'явілі ў МЗС рэспублікі. У знешнепалітычным ведамстве сцвярджаюць, што такія меры не парушаюць умовы дагавору. Іран стаў прыпыняць выкананне ядзернага пагаднення пасля выхаду з яго Злучаных Штатаў. Вашынгтон жа абвінаваціў Іран у парушэнні дамоўленасцяў і зноў увёў супраць рэспублікі санкцыі.